Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінькевіч з падарункамі наведала дзіцячы дом сямейнага тыпу

Новости
Браслаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў цесна сябруе з дзіцячым домам сямейнага тыпу ў Відзах. Так, дзеці ў лістападзе пабывалі на экскурсіі, якую дапамаглі аплаціць пярвічкі турбазы «Браслаўкія азёры», нацыянальнага парка і «Браслаў-камунальніка».

Не прамінулі відзаўчан увагай і цяпер. Напярэдадні Каляд старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінькевіч наведала вялікую сям’ю, дзе самаму маленькаму дзіцяці споўніўся толькі месяц. Вядома ж, турбот хапае, але гасцям тут былі рады, знайшлі час, каб пагутарыць за кубачкам гарбаты і пачаставаць тортам хатняга прыгатавання.

Старшыня райаб’яднання прыехала не з пустымі рукамі: пад навагоднюю ялінку яна паклала разнастайныя гульні, якія, вядома ж, спатрэбяцца для сумеснага адпачынку. ■

Алена НАБЕЕВА