Лукашэнка на саміце АДКБ: нам усім патрэбны мір, вайна не патрэбна нікому!

Новости
Беларусь прымае старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін і беспрэцэдэнтнага абвастрэння ваенна-палітычнага становішча на Еўразійскім кантыненце. Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване.

На гэтым фоне наш Прэзідэнт прапанаваў правесці беларускае старшынства ў АДКБ пад дэвізам «Праз салідарнасць і супрацоўніцтва – да міру і бяспекі» і агучыў чатыры асноўныя напрамкі ў дадзенай працы.

Першы. Урэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ. «Нам усім патрэбен мір! І як мы ўсе абсалютна аднагалосна заявілі, вайна нікому не патрэбная!» – падкрэсліў Прэзідэнт.

Другі. Эфектыўнае пазіцыянаванне АДКБ у сістэме міжнародных адносін праз развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, арганізацыя павінна знаходзіцца «на перадавой» міжнароднага жыцця і адпавядаць выклікам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі.

Трэці. Ваенны складнік АДКБ з’яўляецца неад’емным кампанентам арганізацыі, вакол якога яна і стваралася. Прыярытэтнымі задачамі ў гэтай сферы Беларусь бачыць павышэнне гатоўнасці кампанентаў войскаў АДКБ да выканання задач па прызначэнні, а таксама ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў. Чацвёрты. Беларусь мае намер зрабіць акцэнт на нарошчванні інстытуцыйнага патэнцыялу АДКБ у інфармацыйна-аналітычнай сферы.

«Безумоўна, рэалізацыя гэтых прапаноў магчыма толькі пры ўмове падтрымкі ўсіх дзяржаў – членаў АДКБ. Прама скажу – мы на гэта разлічваем.

У сваю чаргу Беларусь прыкладзе максімум намаганняў, каб яе ініцыятывы і прапановы спрыялі далейшаму развіццю арганізацыі, павышэнню эфектыўнасці ўсіх яе механізмаў, а таксама пайшлі на карысць нашым дзяржавам», – рэзюмаваў беларускі лідар. ■

Па матэрыялах БелТА