У Беларусі з 1 снежня на 5 % павялічваюцца пенсіі

Деньги
Пенсіі ў Беларусі будуць павышаны з 1 снежня на 5 %. Такое рашэнне кіраўніка дзяржавы было агучана падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку аб удасканаленні працы ФСАН і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў.

«Ведаю, што фонд (ФСАН) нядрэнна працуе ў гэтым годзе. З нейкім нават прафіцытам. Але што нам, назапашваць гэтыя грошы, складаць у скарбонку, асабліва цяпер? Таму я ўжо падпісаў указ аб павелічэнні пенсій. Хоць трошкі, але пенсіі нашым пенсіянерам з 1 снежня на 5 – 6 % павялічым», – сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што сёлета пенсіі ў нашай краіне ўжо павышаліся двойчы.

Што тычыцца механізму выплаты пенсіі, то Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў практыку, калі выплаты, якія выпадаюць на святочныя дні, як, напрыклад, 7 лістапада, робяцца загадзя. «Малайцы. Дробязь, але людзям прыемна, калі яны бачаць, што мы там на 2 – 3 дні крыху раней выплачваем гэтыя грошы. Гэта добра. У гэтым плане трэба дзейнічаць», – сказаў ён.

Між тым міністр працы і сацыяльнай абароны пацвердзіла, што цяпер бюджэт ФСАН выконваецца з прафіцытам і рэсурсы маюцца. Таму была прапанова зрабіць пераразлік працоўных пенсій. Кіраўнік дзяржавы гэтую прапанову падтрымаў. «Дзякуй за тое, што падтрымалі нашу прапанову з 1 снежня бягучага года падняць пенсіі на 5 %», – сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, у гэтай сувязі пенсія сярэдняга пенсіянера ў Беларусі павялічыцца на Br125, калі параўноўваць снежань мінулага года са снежнем цяперашняга. Павышэнне закране больш за 2 млн чалавек. У сярэднім пенсія па ўзросце складзе Br670. ■

Па матэрыялах БелТА