У полі зроку Прэзідэнта: імпартазамяшчэнне. У якія галіны накіруюць дадатковыя $1,5 млрд

Новости
На днях Аляксандр Лукашэнка анансаваў сустрэчу з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Рэалізацыя інтэграцыйных праектаў, напэўна, стане адной з тэм перамоў прэзідэнтаў. Раней бакі дамовіліся, што Расія выдзеліць Беларусі крэдыт у $1,5 млрд на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі.

На жаль або на шчасце, але само жыццё прымусіла Беларусь і Расію сумесна заняцца імпартазамяшчэннем. Аляксандр Лукашэнка даўно прапаноўваў расійскаму боку рухацца ў гэтым кірунку, але тады ў Расіі думалі прамалінейна і не асабліва клапаціліся пра перспектыву: «У нас ёсць энергарэсурсы, а значыць, ёсць грошы. Зможам купіць усё, што заўгодна».

Але грымнулі санкцыі і ўжо вясной імпартазамяшчэнне стала адным з галоўных пытанняў у перамоўным беларуска-расійскім працэсе. Бакі дамовіліся, што Беларусь, якая валодае шырокімі кампетэнцыямі, можа падставіць Расіі плячо ў гэтым пытанні. Для гэтага, вядома, нам неабходна нарасціць альбо мадэрнізаваць свае вытворчасці. У Мінску тым часам думаюць яшчэ больш маштабна: многія заходнія кампаніі пакінулі расійскі рынак і гэта адкрыла шматмільярдную нішу для Саюзнай дзяржавы…

Цяпер ужо дакладна вядома, што Расія прадаставіць Беларусі льготны крэдыт на паўтара мільярда долараў для рэалізацыі праектаў па імпартазамяшчэнні. Наша краіна ўжо прапанавала ўсходняму суседу больш за дзясятак праектаў, цяпер яны праходзяць стадыю зацвярджэння. Асноўныя сродкі, дарэчы, накіруюць прадпрыемствам машынабудавання і вытворцам мікраэлектронікі.

На гэтым фоне беларускім прадпрыемствам ужо даводзіцца працаваць у тры змены, каб забяспечыць патрэбы расійскага рынку. А значыць, у іх ёсць магчымасць нядрэнна зарабіць, падняць людзям заработную плату і за кошт выдзеленых сродкаў праводзіць далейшую мадэрнізацыю сваіх вытворчасцей. ■

Па матэрыялах БелТА