У Браславе ўзнагародзілі лепшых работнікаў дарожнай і аўтатранспартнай галіны

Новости
Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў мінулую пятніцу, пачалося з урачыстай цырымоніі ўзнагароджання. Віншаванні прымалі пяцёра браслаўчан, якія актыўна садзейнічаюць умацаванню сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу нашага рэгіёна.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі, значны асабісты ўклад у развіццё сваёй галіны і ў сувязі з прафесійным святам –Днём аўтамабіліста і дарожніка –Ганаровай граматай Браслаўскага райвыканкама былі адзначаны Уладзімір Пабяржын, дарожны рабочы 4-га разраду філіяла «ДЭУ № 34», Леанід Абалевіч, кантралёр тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў філіяла «АТП № 18 г. Браслава», Станіслаў Ставіцкі, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Браслаўскае ДРБУ № 142»; Падзякай старшыні Браслаўскага райвыканкама – Вільгельміна Гарбачонак, інжынер па арганізацыі перавозак (пасажырскіх) філіяла «АТП № 18 г. Браслава».

Атрымала Падзяку старшыні Браслаўскага райвыканкама таксама кіраўнік спраў Опсаўскага сельвыканкама Людміла Лях – за шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Браслаўскага раёна. ■