У Браслаўскім раёне азімымі засеяна звыш 40 % запланаваных плошчаў

Новости
Восень. Сельскагаспадарчы год набліжаецца да свайго завяршэння. У хуткім часе аграрыі будуць падводзіць яго вынікі на раённых «Дажынках», але пакуль работы ў іх яшчэ вельмі многа.

Адна з найважнейшых спраў цяпер – сяўба азімых. Безумоўна, спачатку для гэтага рыхтуецца глеба. Каб вытрымліваць тэхналагічныя нормы, ворыва праводзяць за некалькі дзён да сяўбы, таму заўсёды павінен быць запас ужо ўзараных палёў. Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарча, на раніцу 3 кастрычніка ў раёне падрыхтавана 57,7 % глебы. Засеяна азімымі 43,3 % ад запланаванага кліна. Да завяршэння пасяўной набліжаюцца ПСГП «Урбаны» (99,4 %) і Відзаўскі каледж (73,3 %). Больш за 65 % плошчаў засеялі ў КУСП «Відзаўскі». Яшчэ чатыры гаспадаркі ў гэтым накірунку набліжаюцца да экватара. У аўтсайдзерах пакуль застаюцца ААТ «Бярозавы край» і КУСП «Браслаўскі», дзе пакуль закрылі толькі па 28,7 % плана.

Адначасова асобныя гаспадаркі раёна працягваюць нарыхтоўку сіласу з кукурузы. Можна сказаць, што гэтая работа цяпер на завяршальным этапе. Разам сельгаспрадпрыемствы ўжо выканалі план на 91,8 %.

Усяго ў раёне на ўзгаданую дату нарыхтавана 23 564 тоны кармавых адзінак, або 20,78 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, што на 2,62 больш, чым летась.

Насеннікі бабовых траў убраныя на 64,5 %. Саломы ў рулонах на палетках засталося ўсяго каля 3 %, яе працягваюць актыўна звазіць у спецыяльныя месцы для захавання. ■

Вольгі ПАТАПОВІЧ.