Па слядах крытыкі: выдаленне сухога дрэва даведзена да канца

Новости
У нумары 66 газеты «Браслаўская звязда» ад 24 жніўня бягучага года быў надрукаваны крытычны артыкул «Недоделанная работа режет глаз». Нагадаем, гаворка ў ім ішла пра неналежным чынам выкананыя работы па выдаленні дрэва ў раёне вёскі Гусароўшчына: работнікі нацыянальнага парка звалілі пашкоджаную ветрам бярозу, распілавалі яе і кінулі.

На днях рэдакцыя атрымала ад прыродаахоўнай установы адказ з інфармацыяй пра прынятыя меры. «Работы па выдаленні дрэва паблізу вёскі Гусароўшчына завершаны належным чынам», – гаворыцца ў пісьме.

Фотаздымкі пацвярджаюць: астаткі ствала і галлё сапраўды вывезены. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ