Прэзідэнт пра тое, якім у краіне павінна быць прадпрымальніцтва

Новости

Удасканаленне прадпрымальніцкай дзейнасці абмеркавалі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Урад прапануе мадэрнізаваць фармат функцыянавання гэтага сегмента эканомікі, абапіраючыся на два фундаментальныя прынцыпы – прастату і справядлівасць.

«Мая галоўная ўмова – празрыстасць і магчымасць кантролю прадпрымальніцкай дзейнасці. Бізнес павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава – добрасумленнага плацельшчыка падаткаў і партнёра ў рэалізацыі праграм развіцця», – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што прадпрымальніцкае асяроддзе, якое будзе адпавядаць запатрабаванням беларускага грамадства, неабходна ствараць эвалюцыйным шляхам. У тым ліку – праз стымуляванне ІП да трансфармацыі ў юрыдычную асобу.

Паводле слоў А. Лукашэнкі, індывідуальны прадпрымальнік павінен быць па сваёй сутнасці індывідуальным: «Гэта фактычна рамеснік. Гэта чалавек, які робіць тое, што ніхто, акрамя яго, зрабіць не зможа. А ў нас што адбылося: усе сталі прадпрымальнікамі – ад ваенна-прамысловага комплексу да вясельных і пахавальных рытуалаў».

У выніку Прэзідэнт чакае ад урада дакладна выбудаванай сістэмы прававых форм арганізацыі бізнесу і яго справядлівага падаткаабкладання. ■

 

Па матэрыялах БелТА.