У Браслаўскім раёне стартавалі святы вёсак і вуліц

Отдых
На Браслаўшчыне праходзяць традыцыйныя святы вёсак і вуліц.

Кожны населены пункт раёна мае сваю багатую гісторыю і славіцца жыхарамі – працаўнікамі, майстрамі, творчымі людзьмі і інш. Па добрай традыцыі работнікі культуры ладзяць святы, прысвечаныя аграгарадкам, вёскам і нават асобным вуліцам. Сёлета такія мерапрыемствы распачаліся ў ліпені.

Ужо адбыліся святы ў Мілашках і Быстрамаўцах, на іх збіраліся мясцовыя жыхары і дачнікі. Праводзілі мерапрыемствы работнікі Далёкаўскага клуба-бібліятэкі, аўтаклуба, Плюскага СДК, Слабодкаўскага ЭЦ, дапамогу аказалі таксама творчыя калектывы і салісты РЦК. Падчас вясёлага святкавання ўшаноўвалі юбіляраў, старажылаў, шмат танцавалі, спявалі і ахвотна ўдзельнічалі ў розных конкурсах.

На працягу жніўня аналагічныя мерапрыемствы адбудуцца яшчэ ў шэрагу населеных пунктаў раёна. ■

Алена НАБЕЕВА