У Браслаўскім раёне з’явіўся першы вадзіцель-«тысячнік»

Уборочная-2022
На жніве вадзіцель СВК «Маяк Браслаўскі» Антон Пяткевіч на сваім КАМАЗе першым у гаспадарцы перавёз 1 000 тон збожжа. Яго ўрачыста віншавалі з перамогай кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, лідары галіновай прафсаюзнай арганізацыі і РА РГА «Белая Русь».

Ва ўрачыстай абстаноўцы перадавіку паднеслі каравай з сёлетняга ўраджаю.  Старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка падзякаваў Антону Пяткевічу за шчырую працу, пажадаў здароўя, сіл і новых перамог. Значнае дасягненне таксама адзначылі граматамі, падарункамі і грашовымі прэміямі. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ