У Браславе працуе экспазіцыя аўтарскіх лялек мастака з Маладзечна

Отдых
У Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў цяпер праходзяць дзве цікавыя экспазіцыі аўтарства Святланы Кузьмічовай з Маладзечна.

Жанчына ўжо шмат часу займаецца вырабам аўтарскіх лялек і стварае з іх сюжэты па розных казках. Менавіта такія кампазіцыі і выстаўлены ў музеі традыцыйнай культуры. Многія героі створаны на матывах твораў школьнай праграмы. Калі глядзіш на цацкі, здаецца, быццам казка ажыла, настолькі тонка перададзены настрой.

А вось у выставачнай зале па вул. Савецкай прадстаўлены лялькі розных гадоў. Іх у калекцыі С. Кузьмічовай больш за сотню. Самай старой – каля 70 гадоў. Яны выраблены ў розных краінах. Жанчына купляе лялькі, рэстаўрыруе, шые ім адзенне.

Выстаўкі пабывалі ў розных гарадах Беларусі. Да канца жніўня яны будуць у Браславе, а гэта добрая магчымасць наведаць іх з дзецьмі. ■

Алена НАБЕЕВА