Важная праца закранула душу. Браслаўчанін звыш 30 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы

Люди

Анатолій Савіцкі яшчэ школьнікам кожнае жніво працаваў на камбайне: ён быў памочнікам у свайго бацькі. Анатолій заўсёды разумеў, што значыць вырошчваць і ўбіраць хлеб. Цяпер мужчына ўспамінае, як гэтая важная работа тады закранула яго душу. Яшчэ ў дзяцінстве ён вырашыў, як і бацька, працаваць у сельскай гаспадарцы і дагэтуль не здрадзіў сваёй мары. Роўна 30 гадоў механізатар круціў баранку магутнай хлебаўборачнай тэхнікі. У гэтым годзе ён перадаў камбайн калегу і перасеў на 20-тонны МАЗ. На сёлетнім жніве А. Савіцкі назірае за працай камбайнераў і адвозіць ураджай у свіран. ■

Вольгі ПАТАПОВІЧ.