Браслаўчанка папрасіла нас падзякаваць урачам. Вось, што яна піша

Новости

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў рэдакцыі раздаўся тэлефонны званок. Жыхарка Опсы Ірына Мірыновіч прасіла падзякаваць медыкам за іх нястомную працу.

– Падчас пандэміі я захварэла на кавід. Мне давялося 37 дзён правесці ў бальніцы, з іх 13 – у рэанімацыі. Лячылася і ў Браславе, і Віцебску. І ведаеце, усюды бачыла толькі шчырыя адносіна да пацыентаў. Ляжала я і ў нашым інфекцыйным аддзяленні, дзе кожны медык душэўна адносіўся не толькі да меня, але і да кожнага. Таксама хварэў і мой муж і за яго медперсанал перажываў не менш. Нягледзячы на свае цяжкасці, а людзям даводзілася працаваць у поўнай экіпіроўцы, нібы касманаўтам, яны ніколі не скардзіліся на гэта, а толькі імкнуліся аблегчыць нашу хваробу.

Хочацца падзякаваць і нашаму мясцоваму ўрачу – Алене Мацеша, якая заўсёды выслухае, назначыць лекі, а пасля справіцца пра стан здароўя. Лічу, што нам пашчасціла з доктарам. І ўвогуле хочацца сказаць вялікі дзякуй галоўнаму ўрачу ЦРБ Аляксандру Макарэвічу за такі згуртаваны калектыў, за кожнага спецыяліста, які сочыць за нашым здароўем. ■