Алена Бабінская сустрэлася з калектывам Цэха па вырабе сыру г. Браслаў ААТ «Глыбоцкага МКК»

Новости
Інфармацыйная група Браслаўскага райвыканкама на чале з намеснікам яго старшыні Аленай Бабінскай сустрэлася з калектывам цэха па вырабе сыру г. Браслаў ААТ «Глыбоцкі МКК».

Размову пачала Алена Бабінская. Яна акрэсліла актуальныя для рэгіёна сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, правяла пэўныя паралелі з рэспубліканскімі і нават міжнароднымі тэндэнцыямі. «Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў геапалітычным плане і істотны санкцыённы ціск, беларуская эканоміка працуе стабільна. Адпавядае ёй і раённая: на Браслаўшчыне расце выручка, колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, даходы бюджэту і заработная плата. Сам бюджэт, як і раней, захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць», – падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама.

Загадчык сектара спорту і турызму Ірына Умпіровіч расказала прысутным пра перспектывы турыстычнай сферы Браслаўскага раёна. Яна нагадала завадчанам пра вялікі гісторыка-культурны і прыродны патэнцыял нашага рэгіёна і завастрыла ўвагу на асноўных накірунках развіцця галіны. Так, на Браслаўшчыне ёсць выдатныя перадумовы для далейшага прасоўвання класічнага, рэлігійнага, спартыўнага і іншых відаў турызму. Застаюцца запатрабаванымі рыбалка і паляванне, адпачынак на аграэкасядзібах. Для зручнасці турыстаў створаны шэраг профільных інтэрнэт-платформ, у тым ліку мабільны дадатак «Мой горад».

Разам з тым І. Умпіровіч адзначыла, што прыродную прыгажосць і чысціню мы павінны захаваць і для будучых пакаленняў, а таму трэба берагчы тое, што маем, і разумна ставіцца да выкарыстання мясцовых рэкрэацыйных рэсурсаў.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі новаўвядзенні ў Правілы дарожнага руху (больш падрабязна – у наступных нумарах «Браслаўскай звязды») і актуальныя аспекты пажарнай бяспекі. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ