У радах Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі налічваецца 1,4 тысячы юных браслаўчан

Новости
На гэтым тыдні свой 100-гадовы юбілей святкуе піянерыя Беларусі.

Сто гадоў таму назад рашэннем Усерасійскай канферэнцыі камсамола для дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў была створана піянерская арганізацыя. На сучасным этапе яе традыцыі працягвае Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якую заснавалі 13 верасня 1990 года ў піянерскім лагеры «Зубраня» па выніках X злёту піянераў Рэспублікі Беларусь. Тады ж прынялі Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў.

На працягу многіх гадоў БРПА ўтрымлівае лідарскія пазіцыі найбуйнейшага дзіцячага аб’яднання рэспублікі. Арганізацыя з’яўляецца ініцыятарам разнастайных творчых праектаў, удзел у якіх бяруць хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй краіны.

У Браслаўскім раёне ў радах БРПА знаходзіцца больш за 90 % дзяцей і падлеткаў, з якіх 547 – акцябраты і 905 – піянеры. Яны прымаюць удзел у акцыях, спрабуюць свае сілы ў інтэлектуальных гульнях, займаюцца дапамогай старэйшым, даглядаюць помнікі і г. д.

На рахунку дружын раённага аб’яднання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі шмат добрых спраў. Несумненна, яны і далей будуць годна працягваць слаўныя традыцыі. ■

Алена НАБЕЕВА
Жанны БЯЛЬКО