Браслаўчан запрашаюць далучыцца да акцыі «Ноч музеяў» 20 мая

Отдых

Браслаўчане маюць выдатную магчымасць далучыцца да традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў.

Для гэтага дастаткова завітаць у мясцовы музей традыцыйнай культуры 20 мая. Для наведвальнікаў распрацавана цікавая праграма, якая пачнецца ў 18 гадзін. Так, адбудзецца адкрыццё выстаўкі карцін і асабістых рэчаў мясцовага мастака Яна Рыдзікі. Таксама запрацуе і другая экспазіцыя – здымкаў фотаклуба «Старая ратуша» з Віцебска. Акрамя гэтага, будзе аформлена тэматычная зона ў выглядзе старога фотаатэлье. ■

Алена НАБЕЕВА