Браслаўчане сталі лаўрэатамі конкурсу ансамблевай музыкі «Вясновая фантазія» ў Наваполацку

Новости
Адкрыты гарадскі конкурс ансамблевай музыкі «Вясновая фантазія» ў дзіцячай школе мастацтваў № 3 Наваполацка сабраў 56 таленавітых музыкантаў з 9 раёнаў Віцебскай вобласці.

У конкурсе ўдзельнічалі фартэпіянныя, струнныя і народныя ансамблі. Пераможцы ў намінацыях вызначаліся з улікам узроставай катэгорыі.

Браслаўчане годна выступілі і атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, ансамбль лыжкароў Браслаўскай ДШМ адзначаны дыпломам лаўрэата II ступені, а ансамбль «Мазаіка» Ахрэмаўскага філіяла ўстановы стаў лаўрэатам III ступені. ■

Алена НАБЕЕВА