Супрацоўнікі абласной інспекцыі аховы прыроды арганізавалі ў Браслаўскім раёне велапрабег і мітынг у гонар Вялікай Перамогі

Новости
Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь арганізавалі на Браслаўшчыне велапрабег і мітынг, прысвечаныя Вялікай Перамозе.

Прадстаўнікі Віцебскай абласной і Браслаўскай міжраённай інспекцый разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Нінай Пучынскай наведалі воінскае пахаванне ў в. Злота. Сумесна з гімназістамі яны правялі мітынг і ўсклалі кветкі.

Пасля інспектары змянілі службовую форму на спартыўную і праехалі на веласіпедах па памятных месцах Браслаўшчыны. ■