Як будзем святкаваць Дзень Перамогі. Праграма

Новости

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 9 мая, адбудуцца ў Браславе ў панядзелак.

У 10.00 на плошчы перад райвыканкамам пройдзе раённая акцыя «Мы жывём! Мы памятаем!».

У 10.40 каля мемарыяла воінам-вызваліцелям адбудзецца мітынг-рэквіем «Рэха вайны – памяць сэрца».

У 11.00 у РЦК пачнецца святочны канцэрт, які працягнецца выступленнем артыста тэатра і кіно Яўгена Нікіціна, а ў 11.30 на гарадскім стадыёне стартуе адкрыты турнір па футболе. Таксама з 10.00 да 12.00 на пляцоўцы ля ДШМ можна будзе пачаставацца стравамі салдацкай кухні і пабачыць ваенную тэхніку. ■