Жывёлаводы з СВК «Маяк Браслаўскі» зноў трапілі ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва

Новости

Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі за студзень бягучага года ў лік пераможцаў зноў трапілі жывёлаводы з СВК «Маяк Браслаўскі». На ферме па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы «Друсевічы» Наталля Савіцкая атрымала сярэднясутачную прывагу жывёлы ў 1 306 грамаў і заняла першае месца. А на малочнатаварнай ферме «Якавічы» Кацярына Маркушонак дасягнула сярэдняга ўдою малака на карову за месяц у 757 кілаграм і стала другой у вобласці.

На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка ў прысутнасці калег па працы ўручыў Наталлі дыплом абласнога камітэта прафсаюза, а Кацярыне – падзяку камітэта. Атрымалі жанчыны і заахвочванне ў грашовай форме. М. Вялічка падзякаваў жывёлаводам за прадукцыйную працу і пажадаў далейшых перамог. ■