Прамую лінію ў Браславе правёў парламентарый Павел Сільчонак

Новости

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак правёў прамую тэлефонную лінію. Нягледзячы на тое, што званкі ён прымаў ад жыхароў трох раёнаў – Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Пастаўскага, практычна ўсе звароты паступілі ад нашых землякоў. У асноўным яны тычыліся пытанняў кампетэнцыі жыллёва-камунальнай службы і юрыдычнай сферы. Па кожным П. Сільчонак адразу ж звязаўся з адказнымі асобамі, высветліў нюансы, спрыяў іх вырашэнню. Праблемныя моманты парламентарый будзе трымаць на кантролі. ■