Браслаўчанка даслала ў рэдакцыю ліст са словамі падзякі ўрачу Ігару Козелу. Вось што яна піша

Люди

Я жыву ў аграгарадку Дрысвяты і па стане здароўя нярэдка звяртаюся да ўрача Браслаўскай ЦРБ Ігара Козела. Гэта доктар, які мае высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі і догляду пацыентаў. Знаходзячыся ў складаным стане, я спакойна верыла ў сваё выздараўленне, бо І. Козел знаходзіць не толькі медыкаментознае лячэнне, а можа і падтрымаць словам.

Нельга не сказаць і пра медыцынскіх сясцёр, якія працуюць у неўралагічным аддзяленні. Яны заходзяць у палаты з добрым настроем і ўсмешкай. Як тут не пайсці на папраўку!

Словам, усяму калектыву гэтага аддзялення хочацца падзякаваць за працу, дабрыню і ўвагу. ■

Алена ПАНКЕВІЧ, жыхарка агр. Дрысвяты