Музеі Браслаўшчыны запланавалі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці

Год исторической памяти
Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, запланаваны ў Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў.

Старт ім дала выстаўка «Памяць жыве ў сэрцах», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на браслаўскай зямлі, і экспазіцыя асабістых рэчаў, дакументаў, звязаная з генацыдам мірнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Для іх падабралі цікавыя экспанаты: медалі, фотаздымкі, малюнкі, газеты і інш.

Выстаўкі аказаліся запатрабаванымі ў браслаўчан рознага ўзросту. А падчас вясновых канікул экспазіцыі карысталіся асаблівай папулярнасцю ў школьнікаў. ■

Алена НАБЕЕВА