Канстытуцыйная рэформа стала галоўнай тэмай сустрэчы браслаўчан з прадстаўніком Мінкульта

Референдум-2022
Канстытуцыйная рэформа стала галоўнай тэмай сустрэчы намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іны Адамовіч з работнікамі культуры Браслаўскага раёна.

Дзелавая размова на актуальную тэму адбылася ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў і з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Вялічка і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юліі Чагарынай.

Прадстаўнік профільнага міністэрства ў сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на важнасці ўдзелу ў рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, нагадала асноўныя артыкулы і папраўкі ў іх.

Таксама Іна Адамовіч давяла вынікі працы сферы культуры Беларусі за 2021 год і падзялілася планамі на бягучы. Падчас сустрэчы ў культработнікаў была магчымасць задаць пытанні адносна дзейнасці ўстаноў. Гэтай магчымасцю браслаўчане актыўна скарысталіся.

Напрыканцы візіту Іна Адамовіч пазнаёмілася з дзейнасцю ўстаноў культуры раёна і іх творчых калектываў. ■