Больш за 90 назіральнікаў ад СНД акрэдытаваны ў ЦВК. Працэс працягваецца

Референдум-2022
Па меры набліжэння рэспубліканскага рэферэндуму павышаецца і цікавасць да яго з боку назіральнікаў. Такое меркаванне выказаў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў, перадае БелТА.

«У маніторынгу за падрыхтоўкай і правядзеннем рэферэндуму ўдзельнічаюць практычна ўсе краіны, якія ўваходзяць у СНД, акрамя Туркменістана і Украіны. Туркменістан даслаў нам ноту, што ў сувязі з пандэмійнымі абмежаваннямі ўдзел іх назіральнікаў не ўяўляецца магчымым. Ну і Украіна традыцыйна не ўдзельнічае ў палітычных мерапрыемствах, якія праводзяцца па лініі СНД», – расказаў Леанід Анфімаў.

Ужо больш за 90 назіральнікаў ад СНД акрэдытаваны ў ЦВК. Працэс працягваецца. Чакаецца, што ў маніторынгу рэферэндуму прымуць удзел каля 120 назіральнікаў ад СНД. «Можа, іх будзе і больш. Па меры набліжэння рэферэндуму цікавасць да яго паступова павышаецца», – адзначыў Леанід Анфімаў. ■