Ваенны камісар: важна захаваць нашы традыцыі

Референдум-2022

Мікалай СКАЎРОНСКІ, ваенны камісар Браслаўскага раённага ваеннага камісарыята:

– Пачатак гэтага года, Года гістарычнай памяці, многім запомніцца важнымі для будучыні нашай дзяржавы падзеямі, у ліку якіх цэнтральнае месца займае ўсенароднае абмеркаванне праекта змен і дапаўненняў у Канстытуцыю, падрыхтаваных і вынесеных на рэферэндум 27 лютага. На самай справе прыйшла пара ўносіць змены ў Асноўны дакумент краіны – іх дыктуе нам час.

Напрыклад, адчуваецца асаблівы водгук людзей на артыкул наконт захавання гістарычнага мінулага. Я таксама лічу, што пры адкрытай інфармацыйнай прасторы вельмі важна захаваць гістарычныя, культурныя і духоўныя каштоўнасці, не дапусціць дэструктыўных ідэй і думак у маладзёжным асяроддзі. Сувязь пакаленняў – ключавы момант у выхаванні патрыятызму, маральны арыенцір маладых людзей і аснова паспяховасці нашых дзяцей і ўнукаў, якія ў перыяд сталення і станаўлення маюць асаблівую патрэбу ў падтрымцы і разуменні. Пры гэтым выхоўваць іх павінны людзі, якія шмат ведаюць пра гісторыю сваёй дзяржавы і паважаюць яе.

Упэўнены, што ў лютым мы ўсе прымем удзел у рэферэндуме, працягваючы традыцыі і абараняючы суверэннасць нашай краіны. ■