Прэзідэнт: абнаўленне Канстытуцыі забяспечыць развіццё і бяспеку Беларусі

Референдум-2022
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі. Паводле яго слоў, надышоў час узмацніць Асноўны закон палажэннямі, якія будуць забяспечваць развіццё Беларусі ва ўмовах новых выклікаў і пагроз нашай дзяржаўнасці.

Прэзідэнт адзначыў, што новыя небяспекі будуць узнікаць пастаянна, і апошнія падзеі ў Казахстане – непасрэднае таму пацвярджэнне. «Калі сказаць літаральна – чарговы сігнал трывогі для нас, для Расіі, іншых краін постсавецкай прасторы. Ды і не толькі для іх», – заўважыў беларускі лідар.

На гэтым фоне ён упэўнены: на маючым адбыцца рэферэндуме народ зробіць правільны, абдуманы і мудры выбар.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што націск на Беларусь па самых розных напрамках не спыняецца і не спыніцца. «Будуць націскаць на прадпрыемствы, працоўныя калектывы, на работнікаў сістэмы адукацыі, аховы здароўя. Галоўны рэсурс – сацыяльныя сеткі і мэсэнджары», – прадоўжыў беларускі лідар. Ён таксама адзначыў, што не выключаны правакацыі з мэтай падставіць краіну пад дадатковыя санкцыі або нават шантаж ваеннымі сродкамі.

Паводле яго слоў, цяпер асноўнае вастрыё нацэлілі супраць членаў участковых і іншых камісій. «Мы дамаўляліся, што гэтых людзей трэба ўсяляк абараніць. І такую каманду праваахоўныя органы атрымалі. Нядаўна наш міністр унутраных спраў пра гэта гаварыў. Няхай нават не перажываюць тыя, хто сёння займаецца дзяржаўнымі справамі. У нас сёння не тая сітуацыя, што была ў 2020 годзе, і кожнага мы зможам абараніць. Гэта – наш святы абавязак. Не дай бог, яны дакрануцца хоць да аднаго чалавека. Вы ведаеце, што будзе», – папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

На гэтым фоне Прэзідэнт падкрэсліў, што ў такіх умовах галоўным сродкам забеспячэння стабільнасці і далейшага развіцця краіны з’яўляецца перш за ўсё асабістая адказнасць кожнага чалавека за лёс дзяржавы і калектыўны імунітэт да маніпулявання грамадскай свядомасцю. Для гэтага вертыкалі ўлады, эканамічнаму блоку, праваахоўным органам неабходна прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і спакойнага жыцця людзей у будучы перыяд. ■

Паводле матэрыялаў БелТА