Аграрыі Браслаўшчыны далучыліся да кампаніі па абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю

Референдум-2022

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка амаль штодзень на працягу месяца наведвае сельгаспрадпрыемствы раёна, дзе сустракаецца з іх работнікамі. Апроч надзённых пытанняў накшталт выплаты заробку, выдачы спецвопраткі і ўмоў працы, прафсаюзны лідар таксама расказвае пра праект новай Канстытуцыі.

У рамках такіх сустрэч эксперту прыходзіцца адказваць і на шматлікія пытанні суразмоўцаў. Большасць з іх, дарэчы, тычыцца ролі Усебеларускага народнага сходу. Падчас размовы з работнікамі АПК М. Вялічка падкрэслівае, што ў рэферэндуме, які пройдзе 27 лютага, павінны прыняць удзел усе без выключэння, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак і голасам паказаць сваё стаўленне да прапанаванага праекта.

Разам з тым прафсаюзны лідар прывозіць з сабой надрукаваны варыянт дакумента і пакідае яго на ферме ці ў канторы гаспадарак. Так у работнікаў з’яўляецца яшчэ адна магчымасць пагартаць старонкі распрацаванага праекта і бліжэй пазнаёміцца з ім. ■