«Канстытуцыя. Сіла Асноўнага закона». Браслаўчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім анлайн-форуме

Референдум-2022

Рэспубліканскі адкрыты дыялог «Канстытуцыя. Сіла Асноўнага закона» правялі актывісты БРСМ.

З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі мерапрыемства адбывалася ў рэжыме анлайн. На сувязь выйшлі больш за 90 рэгіянальных студый з усіх абласцей краіны з агульнай колькасцю ўдзельнікаў каля 1,5 тысячы чалавек (да маладзёжнага форуму падключыліся таксама юрысты).

Браслаўскі раён прадстаўлялі навучэнцы Відзаўскага каледжа і ваеннаслужачыя пагранічнай заставы «Відзы». Разам з райкамам БРСМ яны звязаліся з цэнтральным камітэтам аб’яднання і абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю і рэферэндум, які адбудзецца ў лютым. ■