Змяненні ў Канстытуцыю абмеркавалі ў калектыве Браслаўскага дома-інтэрната

Референдум-2022
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінькевіч сустрэлася з калектывам Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гутарка тычылася змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

«Наша рэспубліка з’яўляецца сацыяльна арыентаванай. У прыярытэце – чалавек і рэалізацыя яго жыццёвых правоў. Праект абноўленага дакумента, які цяпер у цэнтры ўвагі ўсёй грамадскасці, адказвае за развіццё краіны, а значыць, за будучыню», – адзначыла прафсаюзны лідар Браслаўшчыны.

Вераніка Сінькевіч патлумачыла дапаўненні, на прыкладах распавяла пра змяненні, а пасля адказала на пытанні калектыву дома-інтэрната. ■