Браслаўчане адзначаны ўзнагародамі ў фінансавай і сацыяльнай сферах

Люди

За шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах і ў сувязі з Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў Ганаровай граматай галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны:

– Жанна СЫМАНОВІЧ, вядучы бухгалтар фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама;

– Таццяна ШАРКЕЛЬ, галоўны спецыяліст сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама.

За добрасумленную працу у фінансавых органах і значны асабісты ўклад у выкананне бюджэту раёна Ганаровай граматай Браслаўскага райвыканкама ўзнагароджаны:

– Алена КОЖАН, галоўны бухгалтар групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама;

– Таццяна ЦІТОВІЧ, галоўны спецыяліст сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела Браслаўскага райвыканкама.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай абароны на тэрыторыі Браслаўскага раёна:

 Ганаровай граматай Браслаўскага райвыканкама ўзнагароджана:

– Ірына МАКСІМОВІЧ, загадчык аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна»;

Падзяка старшыні Браслаўскага райвыканкама аб’- яўлена:

– Ірыне АДАМОВІЧ, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна». ■