У Браславе працуе выстаўка «Цудадзейны свет абразоў»

Отдых

З творчасцю маладзечанскай мастачкі Ядвігі Сянько браслаўчане знаёмыя: у 2018 годзе яна ўжо прывозіла ў музей традыцыйнай культуры свае абразы. Жанчына піша на рэлігійныя тэмы і для католікаў, і для праваслаўных. Акрамя таго, яна рабіла копію абраза Маці Божай Валадаркі азёр, якая цяпер размешчана ў браслаўскім касцёле і выстаўляецца на палявым алтары. Увогуле ж мастачка напісала больш за 2000 работ, якія знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Сёлета Я. Сянько зноў прывезла на выстаўку ў Браслаў свае абразы. Гэта работы, напоўненыя душой, цеплынёй і любоўю. Выстаўка «Цудадзейны свет абразоў» знаходзіцца ў вялікай выставачнай зале МТК і адкрыта для наведвальнікаў да сярэдзіны снежня. ■

Алена НАБЕЕВА