Браслаўскі калектыў стаў адным з лепшых на фестывалі «Жураўлі і журавіны» ў Мёрах

Новости
Народны ансамбль беларускай песні «Сябрына» Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальный культуры стаў дыпламантам фестывалю «Жураўлі і журавіны» ў Міёрах.

Брэндавае мерапрыемства ў нашых суседзяў праводзіцца кожную восень. Яно мае насычаную праграму, у рамках якой адбываецца шмат цікавага. Напрыклад, яскрава праходзіць абласны конкурс ансамбляў песні і музыкі «Жураўліны спеў». Сёлета ўдзел у ім бралі больш за 20 калектываў.

«Сябрына» выступала ў намінацыі «Ансамбль народнай песні» з двума нумарамі. Выбраны рэпертуар і добрую падрыхтоўку журы ацаніла дастаткова высока і прысудзіла 3 месца. «Наш калектыў задаволены выступленнем. Гэта цудоўны падарунак да юбілею і вынік шматлікіх рэпетыцый», – адзначыла кіраўнік ансамбля Наталля Няміра. ■

Алена НАБЕЕВА