За любоў да сваёй зямлі. Браслаўчанка адзначана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Люди
За добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Браслаўскага раёна Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана старшыня Відзаўскага сельсавета Наталія Залатуха.

Уручэнне ўзнагароды адбылося падчас 31-й чарговай сесіі Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Старшыня райсавета Ніна Пучынская, уручаючы грамату, падзякавала Н. Залатуха за шчырыя адносіны да працы, актыўнасць, неабыякавасць і пажадала і надалей так жа паспяхова спраўляцца са сваімі абавязкамі і быць у гэтым прыкладам для іншых. ■

Алены НАБЕЕВАЙ