Педагагічная сям’я Браслаўшчыны папоўнілася маладымі спецыялістамі

Новости
Быць энергічнымі, мабільнымі, здольнымі да супрацоўніцтва, несці адказнасць за падрастаючае пакаленне – менавіта такіх якасцей жадалі браслаўскія педагогі сваім новым калегам – выпускнікам вышэйшых устаноў адукацыі і каледжаў, калі падчас канферэнцыі прымалі іх у вялікую настаўніцкую сям’ю.

Калектывы школ і дзіцячых садоў Браслаўшчыны сёлета папоўнілі восем маладых спецыялістаў. Сярод іх – настаўнікі пачатковых класаў і англійскай мовы, фізічнай культуры і здароўя, псіхолаг, педагогі дадатковай адукацыі і выхавальнікі.

Старшыня Браслаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Сімановіч уручыла маладым педагогам працоўныя кніжкі і пажадала годна выконваць важную місію па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, быць у цэнтры грамадскага жыцця і заўсёды толькі з добрым настроем пачынаць любую справу. ■

Жанны БЯЛЬКО