Позірк у будучыню. Хлебаробы Браслаўшчыны пачалі рыхтаваць глебу і сеяць азімыя

Экономика и финансы
У раёне поўным ходам ідзе ўборачная кампанія, але ўжо сёння аграрыі Браслаўшчыны клапоцяцца і пра будучы ўраджай: рыхтуюць глебу, сеюць азімыя.

На раніцу ўчарашняга дня браслаўскія хлебаробы ўзаралі 2 453 га глебы, або 15,1 % ад плана. За гэтую работу ўзяліся ўсе гаспадаркі. Асабліва хуткі тэмп набралі ў «Бярозавым краі»: там ужо падрыхтавалі 29 % глебы.

Да сяўбы прыступілі пакуль толькі ААТ «Агравідзы», СВК «Маяк Браслаўскі» і КУСП «Браслаўскі». Першым, як заўсёды, у глебу кладуць насенне крыжакветных культур – рапсу і сурэпкі. Разам сельгаспрадпрыемствы засеялі 286 га, што складае 9,7 % ад агульнага азімага кліна. Калі надвор’е не будзе перашкаджаць, ужо на гэтым тыдні плануюць далучыцца да пасяўной кампаніі і іншыя гаспадаркі.

Васіль Кажоха – адзін з механізатараў СВК «Маяк Браслаўскі», які першым у раёне выехаў на палеткі, каб даць насенню новае жыццё, а разам з тым закласці ўраджай-2022.

Пакуль глеба не перанасычана вільгаццю і надвор’е спрыяе сяўбе, аграрыям трэба паспець засеяць як мага больш плошчаў. Земляробы разумеюць, што восень набліжаецца хутка, і таму яны прыспешваюцца закласці новы ўраджай. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ