Што браслаўчане прадставяць на «Славянскім базары-2021»

В свободное время

Ужо на наступным тыдні распачне сваю працу маштабны музычны форум «Славянскі базар у Віцебску». Браслаўчане таксама прымуць у ім удзел.

Як расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, цяпер ідзе падрыхтоўка да паездкі. Браслаўчанам неабходна годна прадставіць раён, паказаць на сваім падвор’і культурныя, турыстычныя, прамысловыя і іншыя асаблівасці рэгіёна. Народны ансамбль народнай песні «Відзаўчанка» Відзаўскага ГДК рыхтуецца даць канцэрт на адной з творчых пляцовак фестывалю. Па традыцыі майстры з Браслаўшчыны паўдзельнічаюць у горадзе рамёстваў са сваімі адметнымі вырабамі, а ў фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» жывыя скульптуры прадставіць народны тэатр РЦК. ■

 

Алена НАБЕЕВА.