Расказваем, дзе і як можна пагартаць старонкі новага фотаальбома «Браслаўскі край»

Новости
Падкажыце, калі ласка, дзе можна пагартаць старонкі новага фотаальбома «Браслаўскі край» ці набыць кнігу.

НАТАЛЛЯ, г. Браслаў.

Як патлумачыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына, 500 экзэмпляраў фотаальбома заказаны Браслаўскім райвыканкамам у беларускім выдавецтве як сувенірная прадукцыя. Некалькі кніг будуць перададзены ў цэнтральную раённую бібліятэку, дзе азнаёміцца з імі змогуць усе жадаючыя. Калі ж да выдання праявяць інтарэс працоўныя калектывы, то УП «Рыфтур» па іх заяўцы гатова надрукаваць дадатковы тыраж. ■