У Браслаўскім раёне ўзнагародзілі маці, што нарадзіла сына ў Дзень Незалежнасці Беларусі

Общество
Пад такой назвай на гэтым тыдні праходзіць акцыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». У яе рамках актыў арганізацыі віншуе маці, што нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку сёлета і ў іншыя гады.

На Браслаўшчыне ініцыятыву падтрымалі: старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Бабінская завітала ў госці да сям’і браслаўчан Генадзя і Таццяны Кузьміных, бо іх першынец Арсеній з’явіўся на свет якраз у святочную дату – 3 ліпеня 2011 года.

А. Бабінская павіншавала маці Таццяну са святам, пажадала ёй і ўсім яе родным здароўя, шчасця, дабрабыту, трывала адчуваць плячо бліжняга і годна несці званне беларускай сям’і. Акрамя цёплых слоў, гаспадыня атрымала і падарункі, якія дапамогуць зрабіць дом больш утульным, а малыя – набор саладосцей.

Дарэчы, з 2011 года Кузьміных пабольшала: у Арсенія цяпер ёсць васьмігадовы брацік Раман і сястрычка Юлія, якой пакуль толькі два. ■

Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА