Малюнак юнай браслаўчанкі прызнаны адным з лепшых у рэспубліцы

Новости

Васьмікласніца Браслаўскай гімназіі Яна Рышкевіч стала фіналістам рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір наканавана берагчы», арганізаванага Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў і прымеркаванага да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароду юнай браслаўчанцы ўручылі намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Вольга Вялічка і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Вера Сяліцкая. У прысутнасці сваіх школьных сяброў і педагогаў Яна атрымала дыплом фіналіста і памятны падарунак. ■

Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА