«Падарунак любімаму гораду». На вуліцах Браслава з’явіліся новыя элементы добраўпарадкавання

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Акцыя «Падарунак любімаму гораду», запушчаная ў Браславе некалькі гадоў таму назад, працягваецца. На вуліцах райцэнтра з’яўляюцца новыя элементы добраўпарадкавання і малыя архітэктурныя формы.

Сярод апошніх прыкладаў – лавачкі на аўтастанцыі і клумба ў выглядзе ландо (карэта без верху) на вуліцы Дзяржынскага. Устанавілі іх філіялы – аўтатранспартнае прадпрыемства № 18 і ДЭУ-34 адпаведна. І першае, і другое – рэакцыя прадпрыемстваў на прапанову раённых улад унесці свой уклад у агульную справу ўпрыгожвання Браслава. У абодвух выпадках усе работы выкананы сіламі саміх арганізацый.

Дарэчы, акцыя па добраўпарадкаванні працягваецца і праявіць ініцыятыву ў яе рамках можа кожны. ■

 Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА