На Браслаўшчыне прайшоў раённы суботнік

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Падчас раённага суботніка большасць арганізацый працавалі на сваіх рабочых месцах. Акрамя таго, традыцыйна на грамадскіх тэрыторыях шчыравалі зводныя брыгады браслаўчан. Так, у прыдарожных палосах мікрараёнаў «Муражы» і «Княжына» мужчыны пілавалі і высякалі дзікарослую расліннасць. Другая брыгада фарбавала стэлы перад уездам у горад, дзіцячыя пляцоўкі на стадыёне і дваровай тэрыторыі па вул. Кастрычніка, 40, аўтобусны прыпынак каля ПМК-42.

Яшчэ не завяршыўся спрыяльны перыяд для пасадкі дрэў. Таму на суботніку працягвалася азеляненне горада: пляцоўка каля пляжа возера Бярэжжа попоўнілася 60-ю саджанцамі сасны кедравай еўрапейскай, а на зялёнай зоне перад прамысловымі прадпрыемствамі па вырабе хлеба і сыру будзе набіраць моц алея з 150 саджанцаў манчжурскага і грэцкага арэхаў, фундука. ■

Казімір ПЯТУШКА