Леанід Ролік: малады, але ўжо сур’ёзны канкурэнт вопытным калегам

Общество
У гэтым годзе КУСП «Відзаўскі» набыло МТЗ-3022, на якім даручылі працаваць аднаму з лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемства – Леаніду Роліку. У гэтыя дні на новенькім трактары з трохметровай сеялкай «Лемкін» (таксама новай) ён засявае палеткі.

Толькі 9 гадоў працуе Леанід у гаспадарцы, але даўно ўжо стаў сур’ёзным канкурэнтам у лідарстве сярод вопытных калег. З лёгкасцю малады мужчына асвойвае любую тэхніку і адпаведна робіць шэраг разнастайных работ. Вясной і восенню ён апрацоўвае глебу ды засявае палі, падчас сенакосу шчыруе на корманарыхтоўчым камбайне, а на жніво перасаджваецца на збожжаўборачны. Рамантуе сваю тэхніку Л. Ролік таксама як след, бо ведае, што ад яе стану залежыць не толькі вынік сельскагаспадарчых работ, а і заробак механізатара.

Сёлета ў раённым спаборніцтве на вясенніх палявых работах Леанід з’яўляецца лідарам сярод маладых трактарыстаў. ■

 Вольгі ПАТАПОВІЧ