«Сад прызыўніка» ў Браславе папоўніўся новымі дрэўцамі

Новости
Вясновы прызыў 2021 пераходзіць у актыўную стадыю: будучыя вайскоўцы атрымліваюць павесткі і збіраюцца папоўніць рады салдат тэрміновай службы.

На гэтым тыдні для навабранцаў прайшла традыцыйная ўрачыстая цырымонія. Падчас яе ваенны камісар Браслаўскага ваенкамата Мікалай Скаўронскі ўручыў будучым салдатам павесткі, пажадаў ім годнай службы і праведзенага з карысцю часу: набыць пэўныя спецыяльнасці і верных сяброў. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка, якая з’яўляецца старшынёй прызыўной камісіі, у сваю чаргу павіншавала хлопцаў з новым этапам у іх жыцці і пажадала лёгкай салдацкай дарогі.

Пасля ўрачыстасці прызыўнікі па традыцыі пасадзілі яшчэ адну яблыньку. Гэта ўжо трэцяе дрэўца ў «Садзе прызыўніка». ■

Вольга ПАТАПОВІЧ