Браслаўчанка заняла другое месца ў вобласці ў спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі

Общество

Іна Данілава працуе ў цялятніку «Пагошча» СВК «Маяк Браслаўскі», дзе гадуе жывёлу старэйшага ўзросту, а калі казаць дакладней, быкоў, якія дасягаюць вагі 500 кілаграмаў. Яе падапечныя ў сярэднім за суткі прыбаўляюць па 1 150 грамаў, і гэты паказчык зноў вывеў аператара на п’едэстал гонару.

У апошнім месяцы мінулага года яна была сярод лепшых аператараў па адкорме і дарошчванні БРЖ у вобласці. Праз месяц Іна зноў атрымала дыплом за высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці і заняла другое месца ў вобласці ў спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, наладжаным прафсаюзам АПК. ■

Вольгі ПАТАПОВІЧ