У Віцебску выстаўлена экспазіцыя з работ браслаўскіх майстроў

Новости

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў межах арт-праекта «Партрэт майстра» прайшла персанальная выстаўка сям’і Зінкевіч «Разам».

Браслаўчане Элеанора і Валерый Зінкевіч прадстаўляюць традыцыйную культуру Браслаўшчыны. Гэтыя вопытныя майстры захоўваць рамёствы, вучаць іх азам усіх жадаючых, прымаюць удзел у разнастайных выстаўках як у Беларусі, так і за яе межамі.

Нядаўна падзяліцца плёнам сваёй шматграннай творчасці іх запрасілі арганізатары выстаўкі ў Віцебску. На ёй дэманстраваліся вырабы з саломкі, гліны, бяросты і паперы. Дарэчы, акрамя творчых работ майстроў, там ёсць і вырабы іх дачкі Насці і сястры Валерыя Людмілы. ■

Алена НАБЕЕВА