У Браславе работнікі музея традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па афарбоўцы яек

Новости

Напярэдадні каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня работнікі музея традыцыйнай культуры прапаноўвалі браслаўчанам наведаць майстар-класы па афарбоўцы яек. Падчас заняткаў яны нагадвалі гісторыю, тэхналогію, неабходны рыштунак і метады дэкарыравання галоўнага сімвала свята. Ва ўстанове адзначаюць, што падобныя майстар-класы запатрабаваны. Не прамінулі, напрыклад, выкарыстаць гэтую магчымасць і вучні Опсаўскай школы. Яны з задавальненнем пабывалі на занятках і паспрабавалі свае сілы ў стварэнні пісанкі. ■

Алены НАБЕЕВАЙ