Гэта наша гісторыя. У Мількаўскім клубе-бібліятэцы аднавілі старадаўнія кросны

Отдых
У Мількаўскім клубе-бібліятэцы аднавілі старадаўнія кросны. Цяпер традыцыйнаму рамяству могуць навучыцца ўсе жадаючыя.

Некалькі гадоў таму назад ва ўстанове зрабілі этнаграфічны куток, экспанаты для якога збіралі па ўсёй акрузе. Падчас аднаго з візітаў сюды кіраўніцтва раёна загадчыку клуба-бібліятэкі Але Шудзель было прапанавана пашырыць самабытную экспазіцыю і аднавіць станок для ткацтва. І вось нядаўна кросны пасля шматгадовага маўчання «ажылі». Дапамагла іх аднавіць метадыст па фальклоры РЦК Вольга Букіс, у дадатак яна правяла майстар-класы і падзялілася некаторымі сакрэтамі ткацтва.

Цяпер этнаграфічны куток займае значную частку ўстановы. Ён аздоблены ручнікамі і тканымі пакрываламі, а экспанаты «расказваюць» пра нялёгкі сялянскі ўклад жыцця. Нядаўна тут жа адбылася выстаўка работ мясцовых умельцаў, якая засведчыла, што традыцыйныя рамёствы па-ранейшаму жывуць у руплівых руках сяльчан. ■

Алена НАБЕЕВА