Механізатар: «Працаваць без прастояў — значыць атрымліваць добры заробак»

Экономика и финансы

Аляксандр Смулько, механізатар ААТ «Слабодка-агра», працуе ў сельскай гаспадарцы 30 гадоў. За гэты час давялося мець справу з рознай тэхнікай. Былі і зусім старэнькія трактары, і навейшыя. У час жніва ён перасаджваецца на камбайн, вясной і восенню задзейнічаны на розных палявых работах.

Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі даручыла А. Смулько новенькі трактар МТЗ-1221, які сельгаспрадпрыемства атрымала зімой. Механізатар рады такой «абноўцы», кажа, што пры добрым доглядзе некалькі гадоў не будзе балець галава пра рамонт. Ёсць і яшчэ адзін плюс у гэтым: працаваць без прастояў – значыць атрымліваць годны заробак.