Дэлегат УНС сустрэўся з калектывам мытнага паста «Урбаны»

Новости
Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар ДРБУ-142 Васіль Радчанка і першы намеснік начальніка Віцебскай мытні Сяргей Алешчанка сустрэліся з працоўным калектывам мытнага паста «Урбаны» Віцебскай мытні.

У пачатку сустрэчы В. Радчанка падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў агульнанацыянальным форуме, адзначыў, што сход аб’яднаў людзей самых розных прафесій і ўзростаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Падчас свайго выступлення дэлегат спыніўся на прыярытэтах, якія вызначаны праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на пяцігодку: шчаслівая сям’я, інтэлектуальная краіна, моцныя рэгіёны і дзяржава-партнёр. Таксама адзначыў, што дзяржава яшчэ больш увагі будзе ўдзяляць пытанням дэмаграфічнай палітыкі, падтрымцы шматдзетных сямей. Падкрэсліў выступаючы і тое, што важным накірункам вызначана і выхаванне ў моладзі патрыятызму, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, развіццё маладзёжных рухаў і партый. Расказаў Васіль Радчанка і пра вялікую работу ў рамках канстытуцыйных пераўтварэнняў, шмат увагі ўдзяліў пытанням будаўніцтва і рамонту дарог.

Прысутныя ў сваю чаргу актыўна задавалі пытанні, што датычыліся розных сфер, – пра транспартны падатак, будаўніцтва жылля і нават санкцыі. Не магла не зацікавіць мытнікаў і сітуацыя вакол правядзення чэмпіянату свету па хакеі, бо іх работа так ці інакш звязана з яго арганізацыяй. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ